Натарыят
Натарыяльныя дзеянні за межамі Рэспублікі Беларусь здзяйсняюць дыпламатычныя агенты дыпламатычных прадстаўніцтв Рэспублікі Беларусь у выпадку выканання консульскіх функцый дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Рэспублікі Беларусь і консульскія службовыя асобы консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь.
Службовыя асобы замежных устаноў здзяйсняюць
наступныя натарыяльныя дзеянні
сведчаць завяшчанні;
сведчаць згоды, адмовы;
сведчаць вернасць копій дакументаў і выпісак з дакументаў;
сведчаць сапраўднасць подпісу на дакументах;
сведчаць вернасць перакладу дакументаў з адной мовы на іншую;
сведчаць факт знаходжання грамадзяніна ў жывых;
сведчаць факт знаходжання грамадзяніна ў пэўным месцы;
сведчаць тоеснасць грамадзяніна з асобай, намаляванай на фатаграфіі;
сведчаць час прад'яўлення дакументаў;
выдаюць дублікаты натарыяльных дакументаў, экзэмпляры якіх ёсць на захоўванні ў дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь.
Натарыяльныя дзеянні здзяйсняюцца выключна пры асабістым звароце грамадзяніна. Месцам здзяйснення натарыяльнай дзейнасці консульскай службовай асобай з'яўляюцца дыпламатычныя прадстаўніцтва і консульскія ўстановы.
Прыём грамадзян у замежных ўстановах ажыццяўляецца па папярэднім запісе. Асаблівасці парадку прыёму па пытаннях натарыята неабходна ўдакладняць у замежнай установе па месцы звароту, у тым ліку з дапамогай электроннай пошты.
Асобы, якія ўдзельнічаюць у здзяйсненні натарыяльных дзеянняў, прадстаўляюць дакументы, якія сведчаць іх асобу, грамадзянскую дзеяздольнасць грамадзян, праваздольнасць юрыдычных асоб, паўнамоцтвы на здзяйсненне такіх дзеянняў ад імя і ў інтарэсах іншых асоб.
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь ў якасці дакумента, які сведчыць асобу, прадстаўляюць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або ідэнтыфікацыйную карту грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а замежныя грамадзяне – дакумент для выезду за мяжу (пашпарт).
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, таксама могуць прадставіць від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь або пасведчанне бежанца, калі такія маюцца.
З патрабаваннямі, што прад'яўляюцца да дакументаў пры здзяйсненні натарыяльных дзеянняў, можна азнаёміцца тут.
Натарыяльнае дзеянне здзяйсняецца пры наяўнасці звестак і (ці) дакументаў, неабходных дзеля здзяйснення такога дзеяння, у тым ліку тых, якія пацвярджаюць аплату консульскага збору, у дзень звяртання асобы за здзяйсненнем гэтага дзеяння, калі іншае не ўсталявана заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Дзеля выканання вялікага аб'ёму працы, якая неабходна пры здзяйсненні натарыяльнага дзеяння, дадзены тэрмін падаўжаецца да трох працоўных дзён, а пры забеспячэнні пісьменных доказаў гэты срок можа быць падоўжаны да аднаго месяца.
Важна!
Пры здзяйсненні натарыяльных дзеянняў у дачыненні да транспартных сродкаў неабходна прадставіць пасведчанне аб рэгістрацыі (тэхнічны пашпарт) транспартнага сродку або копію ўліковай карткі аб пастаноўцы транспартнага сродку на ўлік у органах дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі МУС Рэспублікі Беларусь.
Пасведчанне згоды здзяйсняецца толькі ў выпадках, якія вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. У іншых неабходных выпадаках здзяйсняецца сведчанне сапраўднасці подпісу на дакументах.
Адмова ў здзяйсненні натарыяльных дзеянняў
Консульская службовая асоба адмаўляе ў здзяйсненні натарыяльнага дзеяння, калі:
- здзяйсненне такога дзеяння парушае дзяржаўныя інтарэсы;
- заяўнік з'яўляецца неналежнай асобай, (з просьбай аб здзяйсненні натарыяльнага дзеяння звярнулась асоба, якая не здольная ўдзельнічаць у здзяйсненні натарыяльнага дзеяння [*], ці прадстаўнік грамадзяніна або юрыдычнай асобы, якая не мае неабходных паўнамоцтваў);
- данае натарыяльнае дзеянне належыць здзяйсненню іншым натарыусам, упаўнаважанай службовай асобай;
- па заканчэнні часу адклады натарыяльнага дзеяння абставіны, якія перашкоджваюць яго здзяйсненню, не ліквідаваны;
- дакументы, якія прадстаўлены для звяршэння натарыяльнага дзеяння, не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства;
- здзяйсненне такога дзеяння супярэчыць іншым патрабаванням заканадаўства.
Са стаўкамі консульскага збору за здзяйсненне натарыяльных дзеянняў можна азнаёміцца тут.
Заканадаўства ў сферы ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў:
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2004 №305-З «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці»
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.09.2023 № 278 «Аб парадку выдачы дакументаў аб здзяйсненні дзеянняў»
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19.02.1996 №82 «Аб зацвярджэнні Консульскага статута Рэспублікі Беларусь»
- Пастаўленне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 23.10.2006 №63 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку здзяйснення натарыяльных дзеянняў»
- Кодэкс Рэспублікі ад 29.12.2009 №71-З «Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь (Асаблівая частка)»