50 спраў, якія трэба зрабіць у Беларусі
На нашым сайце мы стварылі для вас унікальны гайд па самым яркім уражанням для падарожжа па Беларусі.
Гэтыя 50 сакрэтаў з душой абралі беларусы, каб кожны падарожнік мог бліжэй пазнаёміцца з нашай краінай і павезці ў сваёй душы часцінку прыгожага беларускага краю.
Таму мы з радасцю кідаем вам выклік — колькі з 50 рэчаў у сваім наступным падарожжы па Беларусі паспееце зрабіць ВЫ?
♦ Паглядзець як сапраўдны ліхтаршчык запальвае агні на вуліцы Савецкай у Брэсце
♦ Пачуць голас сярэднявечча ў калідорах і вежах Мірскага замка
♦ Пазнаць Мону Лізу на фрэсцы «Гісторыя пажарнай службы Беларусі» на фасадзе пажарнай часткі ў Гродна
♦ Паспрабаваць вызначыць памеры зямнога шара, наведаўшы самы працяглы ў свеце помнік — геадэзічную Дугу Струвэ
♦ Наведаць сімвал савецкай эпохі — Дом-музей I з'езда РСДРП у Мінску
♦ Пацерці за палец чараўніка-астролага, які выконвае жаданні, у Магілёве на плошчы Зорак
♦ Зверыць час з найстарэйшымі дзеючым вежавым гадзіннiкам (XV ст.) у Еўропе, размешчанымі ў вежы св. Фр.Ксаверия ў Гродне
♦ Параўнаць копію статуі Хрыста ў Іўі з арыгіналам у Рыа-дэ-Жанейра
♦ Паскакаць праз вогнішча на Купалле і пусціць вянок з кветак па рацэ
♦ Даведацца пра старажытныя традыцыі, наведаўшы старадаўнюю беларускую сядзібу
♦ Навучыцца адрозніваць гук басэтлі ад віяланчэлі на вечарах «Класіка каля Ратушы» ў Мінску
♦ Сплесці вянок з васількоў
♦ Паспрабаваць саткаць ручнік у вёсцы Неглюбка Гомельскай вобласці
♦ Выспацца ў каюце плывучай гасцініцы ў Тураве
♦ Даведацца пра рэцэпт самага смачнага кактэйлю на самой тусовачнай вуліцы Мінска — Зыбіцкай
♦ Падняцца на вежу касцёла ў Гервятах і атрымаць асалоду ад краявідаў
♦ Вывучыць футбольныя крычалкі на матчы ў Барысаў-Арэне
♦ Акунуцца ў Бярэзіну побач з Барысавам, каб зразумець, што адчувалі салдаты войска Напалеона ў 1812-м годзе
♦ Здзейсніць сафары ў Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры» і сфатаграфаваць лася
♦ Зазірнуць у дом-музей Тадэвуша Касцюшкі ў Косава — падарожніка і рэвалюцыянера, чыім імем названы 2 акругі ў ЗША і найвышэйшая кропка Аўстраліі
♦ Праверыць вестыбюлярны апарат у перавернутым доміку Элы ў Дукорскім маёнтку
♦ Купіць сувеніры з беларускім арнаментам
♦ Вывезці з сабой на радзіму вышыванку як кавалачак беларускай культуры
♦ Зрабіць фота з танкам на радзіме легендарнай гульні World of Tanks
♦ Паруліць паравозам ў Музеі чыгуначнай тэхнікі ў Брэсце
♦ Прайсціся цвярозым па алеі цвярозасці ў пасёлку Мосар Віцебскай вобласці
♦ Паглядзець на яйкі Фабержэ і іншыя экспанаты Музея выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў у Брэсце
♦ Злічыць вежы Косаўскага палаца
♦ Сабраць калекцыю фотаздымкаў на фоне графіці вуліцы Кастрычніцкай у Мінску
♦ Прымерыць болотоступы і, пройдзячы балота, сабраць журавіны і ўбачыць жураўлёў
♦ Пракаціцца на БелАЗе у Жодзіна
♦ Паўдзельнічаць у зборы ўраджаю бульбы
♦ Пакласці запіску пад камень жаданняў у Нясвіжскім парку і загадаць жаданне каля статуі Барбары
♦ Вымераць крокамі самы доўгі падвесны мост Беларусі ў горадзе Масты Гродзенскай вобласці
♦ Сфатаграфавацца са скульптурай міфалагічнага героя — аднагаловага цмока ў Лепелі
♦ Знайсці Цэнтр Еўропы ў Полацку
♦ Сфатаграфавацца на фоне помніка унікальнай літары Ў у Полацку
♦ Успомніць гісторыю Старажытнай Русі ў адной з найстарэйшых цэркваў Беларусі — Барысаглебскай царквы ў Гродне
♦ Паслухаць беларускую фолк-музыку і наведаць музей архітэктуры і побыту пад адкрытым небам у вёсцы Азярцо на фолк-фэсце «Камяніца»
♦ Зрабіць фота саляных гор Салігорска на заходзе
♦ Выразаць на памяць традыцыйную выцінанку
♦ Паспрабаваць журавіны ў цукры
♦ Паспрабаваць беларускія традыцыйныя стравы з бульбы: дранікі, калдуны, бабка, бульбяныя запяканкі і іншыя
♦ Разгадаць загадку забойства Джона Ф. Кэнэдзі, зазірнуўшы ў вокны кватэры Лі Харві Освальда ў раёне плошчы Перамогі ў Мінску
♦ Наведаць «Белавежскую пушчу» і сустрэцца з беларускім Дзедам Марозам
♦ Даведацца, што такое «гарачы лёд» на хакейным матчы Дынама
♦ Зразумець філасофію карцін сусветна вядомага мастака Шагала ў Віцебску
♦ Дакрануцца да савецкай эпосе ў Мемарыяльным музеі-майстэрні беларускага савецкага скульптара З.І. Азгура